ХАРАКТАРЫСТЫКА
дзейнасці школьнага краязнаўчага музея “Спадчына”
за 2020-2023 гады
- Юрыдычная назва ўстановы адукацыі, у якім дзейнічае музей
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Альхоўская сярэдняя школа”
- Назва музея “Спадчына”
- Профіль музея краязнаўчы
- Паштовы адрас, тэлефон
231223 Гродзенская вобласць
Астравецкі раён
вул. Школьная 6
Тэл. 8 (01591) 71865
- Назва дзяржаўнага музея які аказвае метадычную дапамогу
УК “Астравецкі гісторыка-краязнаўчы музей”
- Імя па бацьку, пасада, месца работы кіраўніка
Кусойць Алена Іванаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Альхоўская сярэдняя школа»
- Гісторыя стварэння музея
Школьны музей «Спадчына» быў створаны ў 2011 годзе (загад № 76/1 ад 30.08.2011). Першым кіраўніком музея была Шыманец Ганна Віктараўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца пад кіраўніцтвам былога дырэктара школы Чэбатарова Яўгена Уладзіміравіча. Былі праведзены паходы, экспедыцыі па Астравецкім раёне, Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Экспанаты сабраны вучнямі, бацькамі і настаўнікамі школы. Музейныя экспанаты знаёмяць з побытам, культурай беларусаў – людзей добрае душы і шчырага сэрца.
У развіццё музея значны ўклад унеслі настаўнікі школы: Мароз Р.Ч., Уласік Г.У., Міхайлава В.І., Саўко Л.У. У 2018 годзе прайшла рэканструкцыя краязнаўчага музея “Спадчына”
Музей “Спадчына” размешчаны ў будынку былой школы-інтэрната, займае два пакоі агульнай плошчай 80 кв.м., сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, маецца вогнетушыльнік. Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Экспанаты размешчаны на сценах, паліцах, сцелажах, вітрынах.
Школьны краязнаўчы музей “Спадчына” выконвае накапляльную, экспазіцыйную, адукацыйную і выхаваўчую функцыі, накіраваныя на развіццё асобасных якасцей навучэнцаў, на атрыманне імі дадатковых адукацыйных паслуг. Краязнаўчы музей “Спадчына” з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання.
Мэта дзейнасці музея: выхаванне ў навучэнцаў дюбові да Радзімы, якая пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і прымножыць; паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў. Работа музея ажыццяўляецца па напрамках.
Напрамкі дзейнасці школьнага краязнаўчага музея “Спадчына”:
- Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць
- Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў
- Афармленне і абсталяванне
- Экскурсійна-прапагандыская дзейнасць
- Экспазіцыйная дзейнасць
- Пошукавая, даследчая дзейнасць
- Культурна-асветніцкая дзейнасць
- Ідэалагічная дзейнасць
- Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць:
- прыём экспанатаў;
- вядзенне музейнай дакументацыі;
- афармленне музейнай экспазіцыі;
- арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы і інш.;
- створаны савет школьнага музея;
- створаны актыў школьнага музея, у які ўваходзяць вучні 5-10 класаў і настаўнікі (усяго 12 чалавек).
- на базе музея ў 2021/2022 працавала аб’яднання па
інтарэсах “Юныя экскурсаводы” (ад ЦТДіМ)
- Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў
У фондах школьнага краязнаўчага музея “Спадчына” на сённяшні дзень налічваецца 280 экспанатаў асноўнага фонду. Тут прылады працы, сялянскія рэчы, мастацкая вышыўка, ткацтва, ткацкі станок, куфар, ступа, дзіцячая люлька, драўляны ложак.
Найвялікую каштоўнасць прадстаўляюць экспанаты: кросны, прас вугольны, маслабойка, грэбенечасальнік для лёну, куфар, самавар, драўлянае карыта, ступа, прадметы мэблі.
Вядзецца інвентарная кніга паступленняў музейных прадметаў, метадычны пакет лакальных дакументаў аб дзейнасці школьнага музея, папка распрацовак класных гадзін, пазакласных заняткаў па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, папка распрацовак музейных заняткаў, папка па экскурсійна-прапагандыскай рабоце «Экскурсіі», «Лекцыі», музейная старонка «Школьны музей» на сайце ўстановы адукацыі. Праведзена інвентарызацыя наяўных у музеі матэрыялаў, наяўнасць электроннай кнігі асноўнага фонду ў электронным варыянце.
- Афармленне і абсталяванне
створана новая старонка экспазіцыі “Памяці землякоў” –
дэманстрацыйны стэнд “І помніць балюча, і нельга забыць” (аб генацыдзе беларускага народа);
аформлена выстава ў рамках экспазіцыі “Гісторыя Альхоўскай школы”, якая распавядае аб працоўнай дзейнасці педагогаў-ветэранаў
“Настаўнік на ўсё жыццё”; выстава прысвечаная дзейнасці піянерскай арганізацыі (да 100 годдзя піянерыі), рабоце Клуба інтарнацыянальнай дружбы (КІД);
экспазіцыя “Гісторыя кардоннай фабрыкі “Альхоўка” дапоўнена матэрыяламі аб перадавіках вытворчасці.
- Экскурсійна-прапагандыская дзейнасць:
праводзіліся тэматычныя экскурсіі;
арганізоўваліся і праводзіліся ўрокі на базе музея;
праводзіліся класныя гадзіны на базе музея;
праводзіліся каляндарныя абрадавыя святы;
арганізоўваліся тэатралізаваныя прадстаўленні
арганізоўваліся і праводзіліся згодна графіка экскурсіі навучэнцамі нашай школы, настаўнікамі, бацькамі, гасцямі з мэтай развіцця цікавасці да мінулага роднага народа і папаўнення экспанатамі музейнага фонду.
Экспазіцыйная дзейнасць
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- Асноўныя экспазіцыі:
“Гартаючы школьны альбом”:
у экспазіцыі сабраны матэрыял аб гісторыі школы, аб настаўніках і вучнях, якія ў розны час вучыліся і працавалі ў школе. Прадстаўлены іх асабістыя рэчы і дакументы, фатаграфіі адлюстроўваюць гістарычныя моманты школьнага жыцця;
“Успомнім іх пайменна”:
экспазіцыя распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аб умовах акупацыі, жыхароў мікрараёна школы, удзельніках розных формаў супрацьстаяння нямецка - фашысцкім захопнікам і іх лёс;
“Народная скарбніца”:
экспазіцыя адлюстроўвае асаблівасці жыцця і побыту жыхароў вёскі Альхоўка ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзяў. Экспазіцыя ўключае ў сябе, як начынне вясковага дома з элементамі побыту, так і дзейнасць рамеснікаў таго часу: кавалёў, ганчароў, бондараў і г. д. Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць далучыцца да побыту вясковай хаты
- Пошукавая, даследчая дзейнасць
Вялікі поспех у папаўненні музея новымі экспанатамі прыносіла арганізацыя класнымі кіраўнікамі пошукавай работы навучэнцаў падчас канікул. Загадзя навучэнцам і іх законным прадстаўнікам на бацькоўскіх сходах тлумачыліся мэты і задачы правадзімай работы, праводзіліся гутаркі аб значэнні помнікаў гісторыі і культуры. На працягу 2021 – 2023 гадоў работы музея актывам музея разам з навучэнцамі школы вялася пошукавая работа па зборы гістарычнага інфармацыйнага матэрыялу, экспанатаў і г. д. З гэтай мэтай праводзіліся сустрэчы, інтэрв’юіраванне, анкетаванне і інш.
Па выніках даследаванняў, сумесна з настаўнікамі-прадметнікамі напісаны даследчыя работы для ўдзелу ў школьных і раённых навукова-практычных канферэнцыях:
“Лялька беларуская”, 2021г.(Кусойць А.І., настаўнік абслуговай працы);
“Настаўнік на ўсё жыццё”, 2022 г. (Саўко Л.У., настаўнік гістоыі);
“З гісторыі фабрыкі Альхоўка”, 2022г. (Саўко Л.У., настаўнік гістоыі);
“Асаблівасці вытворчасці ВУП “ЦБК Кардон”, 2023г.(Варанішча Г.С., настаўнік геаграфіі);
“Школьный КИД. История возникновения и развития на примере Ольховской средней школы”, 2023г. (Кусойць А.І., кіраўнік музея)
14.Культурна-асветніцкая дзейнасць
У пачатку кожнага навучальнага года складаецца графік наведвання музея “Спадчына” вучнямі школы. Таксама наведваюць музей вучні школ раёна, жыхары вёскі, раёна, дзе знаходзіцца школа, госці. Прапагандуецца работа музея і сярод насельніцтва. Арганізоўваюцца Дні адкрытых дзвярэй для бацькоў пры правядзенні агульнашкольных бацькоўскіх сходаў, на выбарах, на сустрэчы выпускнікоў. Актывізавалася работа па ўзаеманаведванню школьных музеяў у рамках рэалізацыі праекта “Адзін дзень у незнаёмай школе”
На базе музея “Спадчына” праводзяцца ўрокі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, працоўнаму навучанню, пазакласныя мерапрыемствы: напрыклад, беларускія пасядзелкі “Беларускія прысмакі”, гульня-падарожжа “У падзеях мінулага-нашы карані”, музейныя заняткі, музычна-літаратурная кампазіцыя “Зямля бацькоў-мая Айчына”, фальклорнае свята “Масленіца ідзе-вясну вядзе”, гульня па станцыях “Гісторыя побач”, калядныя сустрэчы “Разумнікі і разумніцы”, экскурсіі для вучняў і бацькоў. Вялікай папулярнасцю карыстаецца акцыя “Сэлфі ў музеі”
У музеі “Спадчына” вядуцца кніга водгукаў, журнал уліку праведзеных экскурсій, мерапрыемстваў.
- Ідэалагічная дзейнасць:
праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. пісьменнікам-юбілярам;
праводзіліся тэматычныя інфармацыйныя гадзіны на базе музея;
наведвалі памятныя гістарычныя месцы: мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган Славы”;
арганізоўваліся паходы па роднаму краю.
- Грамадска-карысная дзейнасць
Музей супрацоўнічае са школьнымі і гарадскім краязнаўчым музеямі.
- Пашпартызацыя музея
20 снежня 2022 года школьны краязнаўчы музей “Спадчына” прайшоў чарговую пашпартызацыю ў г. Гродна
- Вынікі дзейнасці школьнага краязнаўчага музея “Спадчына” за 2021-2023 гады
Колькасць наведвальнікаў – 770
Колькасць экскурсій – 40
Колькасць лекцый – 15
Колькасць музейных заняткаў – 12
Колькасць выстаў – 14
Колькасць масавых мерапрыемстваў – 15
Колькасць прадметаў асноўнага фонду – 318 (за тры гады музей папоўніўся 48 адзінкамі) Колькасць прадметаў дапаможнага фонду – 38
Усяго экспанатаў – 318
У цяперашні час працягваецца збор экспанатаў музея, іх пашпартызацыя, распрацоўваюцца тэксты новых экскурсій.
Кіраўнік школьнага музея “Спадчына” А.І.Кусойць
История нашей школы начинается с 1946 года. Может быть, в глобальном масштабе это очень мало. Но в масштабе жизни конкретного человека – выпускника школы – это целая эпоха. Эпоха школьных праздников и будней, успехов и ошибок, эпоха взросления. Школа меняет своё внутреннее и внешнее оформление, но по содержанию она всегда остаётся островком детства, куда хочется вновь и вновь возвращаться. Виртуальный музей создан для того, чтобы каждый выпускник школы смог вспомнить её прошлое, своих учителей и одноклассников, окунуться в атмосферу школы. Наш сайт для вас, выпускники, учителя, ученики, родители школы, ибо он станет местом , где хранятся воспоминания… Для этого мы систематизируем материал по истории школы, переводим фотоматериалы и тексты в электронный вид.
Мы надеемся, что экспозиция виртуального музея «СПАДЧЫНА» пополнится фотографиями и документами из ваших личных архивов, что вы поделитесь с нами своими воспоминаниями!
- Ф.И.О.руководителя, контактный телефон:
Кусойть Елена Ивановна
- количество экспонатов основного фонда – 280
- площадь помещения – 80 м2
- - дни и время работы для посещения экскурсий,
контактный телефон – по договоренности,80296577843