21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.202421 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без
мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць
родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе
грамадзянінам.
Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у
дзяржаўнай установе адукацыі "Альхоўская сярэдняя школа " прайшоў дзень
роднай мовы. Сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы
віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, адгадвалі
загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі. На перапынку
слухалі музычныя беларускія кампазіцыі, прызнаваліся ў любві да роднай
мовы.
У гэты дзень увесь калектыў школы пісаў беларускую дыктоўку – кіраўнік
установы адукацыі, намеснік дырэктара, настаўнікі і вучні. Тым самым
дарослыя і дзеці аднадушна выказвалі любоў і павагу да мовы нашых
продкаў і сучаснасці.