Міжнародны дзень роднай мовы. Калектыў педагогаў, тэхнічных работнікаў, бацькоў вучняў прыняў удзел у Гродзенскім абласным дыктанце,прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. На прыгожым аркушы паперы ўдзельнікі акцыі няспешна выводзяць словы. Засяроджаныя, яны ўважліва слухаюць настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дамут Юліту Андрэеўну, каб улавіць кожную дэталь тэксту.
21.02.2023Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.