Дзень беларускай мовы і літаратуры
23.01.2023Дзень беларускай мовы і літаратуры нагадаў усім удзельнікам, чаму патрэбна ведаць і шанаваць родную мову. Вучні былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню, дзе чыталі вершы беларускіх аўтараў.
На кожным перапынку выконвалі цікавыя заданні: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, вучылі скарагаворкі і лічылкі, гулялі ў беларускія народныя гульні “Журавель” і “Лянок”, а яшчэ развучвалі рухі беларускага народнага танца “Крыжачок”.
Станоўчы настрой і зацікаўленасць панавалі на працягу ўсяго дня. Быў выбраны лідар дня. Ім стала Сальмановіч Ілона, вучаніца 4 класа